1 Алелюя! Шчасьлівы чалавек, што баіцца Госпада і вельмі мае спадову у запаведзях Яго.
2 Ягонае патомства магутным будзе на зямлі; род праведных будзе багаслаўлен.
3 Дастатак і багацьце у доме ягоным; а справядлівасьць яго пратрывае заўсёды.
4 Сьвятло правых сэрцам усходзе ў цемры: (яно) ласкавае, міласэрнае і справядлівае.
5 Добры чалавек спачувае і пазычае: ён завяршае свае справы сумленна.
6 Справядлівы ніколі ня хістаецца: ён ў вечнай памяці.
7 Благой весткі ня будзе баяцца: моцнае сэрца яго, мне надзею на Г-да.
8 Сэрца яго стойкае, ня будзе баяцца, — аж убачыць канец сваіх праціўнікаў.
9 Жыве шчодра, раздае убогім, яго справядлівасьць трывае заўсёды, рог (магутнасьць) яго расьце ў славе.
10 Бачыць гэта бязбожнік і злуецца: ён скрыгоча зубамі і марнее; жаданьне бязбожнага загіне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 112

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.