1 Хто жыве пад апекаю (у прыстанішчы) Найвышэйшага і пад ценем Усёмагутнага прабывае,
2 Скажы да Госпада: ”Ты — мой прыстанак і крэпасьць мая, Бог мой, на якога спадзяюся.
3 Бо Ён вызваліць цябе з сеці птушкалова, што шукае тваей згубы.
4 Крыльлямі сваімі закрывае цябе і ты знойдзеш ахову пад пер’ем ягоным. Вернасьць Ягона — пацыр і заслона.
5 Ня будзеш баяцца ні страхаў начных, ані стралы, што ўдзень ляціць,
6 Ані заразы, што ў цемры блукае і ані пошасьці, што упалудзень пустошыць.
7 Хоць-бы тысяча пала побач цябе і дзесяць тысяч — праваруч цябе, да цябе (зло) не падыйдзе. дасягне.
8 Толькі-ж ты вачыма сваімі глядзець будзеш і ўбачыш з бязбожнымі расплату.
9 Бо ты казаў: “Госпад — надзея мая!” І выбраў сабе Найвышэйшага за прыпынак.
10 Не нападзе на цябе няшчасьце і пошасьць не падступіць да палаткі тваей.
11 Бо Ён даў загад аб табе анёлам сваім, каб цябе сьцераглі на ўсіх дарогах тваіх.
12 На руках сваіх панясуць цябе, каб не спатыкнулася нага твая аб камень.
13 На льва і на гадзіну наступаці будзеш, львянатка і дракона патопчаш.
14 Затое, што да Мяне прыстаў, Я вызвалю яго; Я узвышу яго, бо пазнаў Імя маё.
15 Ён будзе клікаць Мяне, а Я яму адкажу; і буду зь ім у труднасьці, вызвалю яго і услаўлю.
16 Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне маё.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 91
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
