1 Псальма. Песьня на дзень суботні.
2 Дабро ёсьць — славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні,
3 абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы,
4 на дзесяціструнным і на псалтыры, зь песьняю на арфе.
5 Бо Ты ўсьцешыў мяне, Госпадзе, тварэньнем Тваім; я захапляюся дзеямі рук Тваіх.
6 Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзе! дзівосна глыбокія помыслы Твае:
7 Чалавек няцямны ня ведае, і недавумак не разумее таго.
8 Тым часам як бязбожныя растуць, бы трава, і ліхадзеі квітнеюць, каб зьнікнуць навечна, —
9 Ты, Госпадзе, высокі векавечна!
10 Бо вось, ворагі Твае, Госпадзе, — вось, ворагі Твае гінуць, і рассыпаюцца ўсе ліхадзеі;
11 а мой рог Ты падымаеш, як рог аднарога, і я ўмашчаны сьвежым алеем;
12 і вока маё глядзіць на ворагаў маіх, і вушы мае чуюць пра паўсталых на мяне злыдняў.
13 Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване.
14 Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны цьвітуць на падворках Бога нашага;
15 яны і ў старасьці пладаносныя, сакавітыя і сьвежыя,
16 каб абвяшчаць, што Гасподзь справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, 91 псальма
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002