1 Псалом песьні ў дзень суботні.
2 Добра ёсьць дзякаваць Госпаду і сьпяваць хвалу імю Твайму, Усявышні,
3 абвяшчаць раніцай міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю ўначы
4 на дзесяціструннай арфе, з песьняю, на гусьлях.
5 Бо Ты, Госпадзе, узрадаваў мяне тварэньнем Тваім, і я буду цешыцца з твораў рук Тваіх.
6 Якія велічныя творы Твае, Госпадзе! Задумы Твае вельмі глыбокія:
7 чалавек безразважны не пазнае іх, а неразумны не зразумее.
8 Калі грэшнікі, быццам трава, паўзыходзілі і зьявіліся ўсе, што чыняць беззаконьне, дык на тое, каб быць зьнішчанымі на век вякоў.
9 Ты ж, Госпадзе, — найвышэйшы давеку.
10 Бо вось ворагі Твае, Госпадзе, вось ворагі Твае згінуць, і разьбягуцца ўсе, што чыняць беззаконьне.
11 І ўзьнясецца, як у аднарога, рог мой, і старасьць мая будзе сытая алеем.
12 І вока маё глянула на ворагаў маіх, а пра злыдняў, што паўсталі супраць мяне, пачуе вуха маё.
13 Праведнік, як пальма, зацьвіце, як кедр, што ў Лібане, разрасьцецца.
14 Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны расьцьвітуць на дварах Бога нашага.
15 Яны і ў глыбокай старасьці размножацца і будуць жыць у дастатку,
16 каб сьведчыць, што Госпад Бог наш праведны і няма няправеднасьці ў Ім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 91
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.