1 Кіраўніку хору. Псалом Давіда.
2 Дакуль, Госпадзе, будзеш забывацца зусім пра мяне? Дакуль будзеш адвяртаць ад мяне твар Твой?
3 Як доўга буду складаць задумы ў душы маёй, удзень і ўночы боль у сэрцы маім? Дакуль вораг мой будзе ўзносіцца нада мною?
4 Глянь на мяне, выслухай мяне, Госпадзе, Божа мой; прасьвятлі мае вочы, каб мне не заснуць на сьмерць,
5 каб вораг мой не казаў: «Я адужаў яго».
6 Тыя, што перасьледуюць мяне, будуць цешыцца, калі я пахіснуся.
7 Я ж спадзяваўся на міласьць Тваю; сэрца маё ўзрадуецца збаўленьнем Тваім.Буду апяваць Госпада, які дабро мне ўчыніў, буду сьпяваць імю Госпада Усявышняга.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 12

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.