1 Псалом Давіда, калі ён быў у пустэльні Ідумэйскай.
2 Божа, Божа мой, да Цябе досьвета малюся. Душа мая прагне Цябе: як часта тужыць па Табе цела маё ў зямлі пустой, і непраходнай, і бязводнай!
3 Вось я ў сьвятыні явіўся Табе, каб убачыць сілу Тваю і славу Тваю.
4 Бо міласьць Твая лепшая за жыцьцё: вусны мае будуць славіць Цябе.
5 Дык вось буду бласлаўляць Цябе праз жыцьцё маё, у імя Тваё буду ўздымаць рукі мае.
6 Быццам тлушчам і аліваю хай напоўніцца душа мая, і голасам, поўным радасьці, будуць хваліць Цябе вусны мае.
7 Калі прыгадваў я Цябе на пасьцелі маёй, то да раніцы разважаў пра Цябе,
8 бо Ты стаў мне памочнікам, і пад покрывам крылаў Тваіх буду цешыцца.
9 Душа мая стала ўшчыльную за Табою, правая рука Твая падтрымала мяне.
10 А яны дарэмна шукалі душу маю: сыдуць яны ў прадоньні зямлі,
11 будуць аддадзеныя пад меч, стануць здабычаю лісаў!
12 А ўладар будзе радавацца ў Богу; праславіцца кожны, хто Ім клянецца, бо перакрыліся вусны тых, што кажуць няправеднае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 62

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.