1 Песьня ўзыходжаньняў. Калі Госпад вяртаў палон(ных) Сыёну, як усьцешаныя мы былі!
2 Тады вусны нашыя былі поўныя весялосьці, а язык наш — радасьці. Тады казалі сярод народаў: «Вялікае ўчыніў з імі Госпад!»
3 Вялікае ўчыніў з намі Госпад: мы ўзрадаваліся.
4 Госпадзе, павярні наш палон, як ручаі, на поўдзень!
5 Тыя, што сеюць са сьлязьмі, жаць будуць у радасьці.
6 Выходзячы, яны ішлі і плакалі, кідаючы зерне сваё; вяртаючыся, будуць ісьці радасныя, несучы снапы свае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 125
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.