1 Песьня ўзыходжаньняў. З глыбіняў клікаў я Цябе, Госпадзе: Госпадзе, пачуй голас мой!
2 Хай вушы Твае будуць уважлівыя да голасу маленьня майго.
3 Калі беззаконьні заўважаць будзеш, Госпадзе, Госпадзе, хто ўстаіць? Бо ў Цябе ачышчэньне ёсьць.
4 Дзеля імя Твайго я чакаў Цябе, Госпадзе: душа мая чакала слова Твайго, душа мая спадзявалася на Госпада.
5 Ад ранішняй старожы да ночы, ад ранішняй старожы хай спадзяецца Ізраіль на Госпада.
6 Бо ў Госпада міласэрнасьць і вялікае ў Яго вызваленьне, і Ён вызваліць Ізраіля ад усіх беззаконьняў яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 129

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.