1 Псалом Давіда. Сьпявайце Госпаду новую песьню, бо Госпад дзівоснае ўчыніў: правая рука Яго і сьвятое плячо Яго далі Яму перамогу.
2 Госпад зрабіў вядомым збаўленьне сваё, перад народамі адкрыў сваю справядлівасьць.
3 Ён прыгадаў міласьць сваю Якубу і праўду сваю дому Ізраіля. Усе канцы зямлі ўбачылі збаўленьне Бога нашага.
4 Усклікніце Богу — уся зямля — сьпявайце, і радуйцеся, і грайце!
5 Грайце Госпаду на гусьлях, на гусьлях пад сьпеў псалма;
6 на трубах каваных і пад гукі трубаў з рога радасна сьвяткуйце перад Уладаром Госпадам!
7 Хай захвалюецца мора і ўсё, што напаўняе яго, сусьвет і ўсе, што жывуць у ім.
8 Рэкі заплёскаюць разам рукамі, узрадуюцца горы,
9 бо Ён ідзе судзіць зямлю: Ён будзе судзіць сьвет у справядлівасьці і народы ў праведнасьці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 97
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.