1 Царуець Госпад; няхай радуецца зямля, няхай весяліцца безьліч астравоў!
2 Хмары й цемра навакол Яго; справядлівасьць і права — падставы пасаду Ягонага.
3 Агонь ідзе наперадзе Яго і паліць наўкола ворагаў Ягоных.
4 Маланкі Ягоныя сусьвет асьвятляюць; бачыць гэта зямля і дрыжыць.
5 Горы, быццам воск, таюць ад аблічча Госпадава, ад аблічча Госпада ўсенькае зямлі.
6 Абвяшчаюць нябёсы справядлівасьць Яго, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.
7 Асаромяцца ўсе, што ідалам служаць, што ідаламі сваімі пахваляюцца: пакланецеся Яму, усе богі, да зямлі!
8 Чуе гэта Сыон і цешыцца, і весяляцца дачкі Юдзіны дзеля судоў Тваіх, Госпадзе!
9 Бо Ты, о Госпадзе, над усенькай зямлёй Найвышэйшы, Ты ўзьнёсся пад усімі багамі.
10 Вы, што любіце Госпада, зьненавідзьце вы зло! Ён хавае душы сьвятых Сваіх, із рукі бязбожных вырывае іх.
11 Сьветласьць на пабожных зыходзе, і радасьць на шчырых сэрцам.
12 Радуйцеся ў Госпадзе, справядлівыя, і выслаўляйце імя Ясо сьвятое!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 97

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.