1 Кіраўніку хору: псальм Давідавы.
Казаў дурны ў сэрцы сваім: Няма Бога! Папсаваліся яны ды агідныя рэчы рабілі; ня было нікога, каб рабіў дабро.
2 Глянуў Госпад з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, што Бога шукае.
3 Усе чыста адхінуліся, усе аказаліся папсаванымі; ня было нікога тамака, хто-б рабіў дабро: нікагусенькі!
4 Няўжо-ж не апамятаюцца ўсе злачынцы, што народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, ды Госпада не прызываюць?
5 Дык задрыжаць яны там ад страху, бо ёсьць Госпад сярод роду справядлівых!
6 Радай убогага вы пагарджаеце, але Госпад — надзея для яго.
7 Ах, каб-жа прыйшло збаўленьне з Сыону для Ізраіля! Калі Госпад адменіць лёс народу Свайго, усьцешыцца Якуб, і радавацца будзе Ізраіль!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 14

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.