1 Псальм Асапавы.
Бог стаіць сярод зграмаджэньня Божага, сярод багоў Ён суд спаўняе:
2 Дакуль будзеце судзіць несправядліва і паказваць бязбожнікам староннасьць сваю? (Зэля)
3 Вядзеце справу ўбогіх і сіротаў; нешчасьлівым і бедным акажэце справядлівасьць.
4 Ратуйце мізэрных і ўбогіх, із рук бязбожнікаў вызваляйце!
5 Ды нічога ня ведаюць, не разумеюць, і ў цемры ходзяць яны; захісталіся ўсе падваліны зямлі!
6 Хоць і сказаў Я: вы — багі, ўсе вы сыны Найвышэйшага, —
7 аднак, вы памрэцё, як людзі, паўпадаеце, як кожны з князёў.
8 Паўстань, о Божа, судзі зямлю, бо-ж Ты ўладар, дзедзіч усіх народаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 82

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.