1 Песьня: псальм сыноў Карэявых.
2 Вялік Госпад і вельмі хвалёны ў месьце нашага Бога, на сьвятой гарэ Яго.
3 Як аздоба для ўсенькай зямлі, узьнімаецца гара Сыонская; на краю паўночным места вялікага Цара.
4 Бог у харомах ягоных вядомы, як крэпасьць яго.
5 Бо вось сабраліся цары і грамадай падходзілі разам,
6 ды, паглядзеўшы, здумеліся; спалохаўшысь, у жаху ўцяклі.
7 Напаў на іх жах, трапятаньне, як-бы ў жанкі, што раджае.
8 Ты ветрам усходнім крышыш караблі Тырсыйскія.
9 І чулі мы гэта, і бачылі ў месьце Госпада сілаў нябесных, у месьце нашага Бога: Бог навекі яго ўмацаваў. (Зэля)
10 Аб міласэрнасьці Тваёй разважаем, о Божа, пасярод сьвятыні Тваёй.
11 Як імя Тваё, Божа, так і слава Твая разьляглася да ўзьмежкаў зямлі; правіца Твая справядлівасьцяй поўніцца.
12 Дзеля судоў Тваіх, Госпадзе, гара Сыонская радуецца, весяляцца дачкі Юдэйскія.
13 Пайдзеце наўкола Сыону, абайдзеце яго і вежы яго палічыце,
14 прыгледзьцеся к валам ягоным, агледзьце харомы яго, каб наказаць пакаленьням, што будуць;
15 бо гэты Бог ёсьць наш Бог навекі. Ён будзе нам павадыром аж да сьмерці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 48
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.