1 Псальм. Песьня на дзень суботні.
2 Добра хваліці Госпада й славіць імя Тваё, Найвышэйшы!
3 Абвяшчаць спазаранку ласку Тваю і праўду Тваю ўначы
4 на дзесяціструннай і арфе, на струнах гусьляў іграючы.
5 Бо Ты ўзьвесяліў мяне, Госпадзе, Тваімі дзеяньнямі, аб творах рук Тваіх радасна пяю.
6 Як вялікі дзеяньні Тваі, о Госпадзе; назьдзіў глыбокія мысьлі Твае.
7 Чалавек бязглузды ня зьведае гэтага, і сьляпак ня сьцяміць.
8 Калі бязбожныя растуць, як трава, і злачынцы цьвітуць, — дык каб навек яны былі зьніштожаны!
9 Ты-ж, Госпадзе, навекі ў вышыні нябёсаў!
10 Бо-ж вось ворагі Тваі, Госпадзе, бо-ж вось ворагі Тваі гінуць, і расьцярушываюцца ўсе, што робяць беззаконнае.
11 Але мой рог Ты ўзносіш, як-бы ў аднарожца, а я памазаны алеем сьвятым.
12 І вока маё пацяшацца будзе над ворагамі маімі, і чуюць вушы мае аб злачынцах, што супраць мяне збунтаваліся.
13 Пабожны быццам пальма разрастаецца, ён расьце, як той кедр на Лібане.
14 Насаджаныя ў доме Гасподнім, яны расцьвітаюць на панадворках Бога нашага.
15 Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавіты і сьвежыя,
16 каб абвяшчаць, што Госпад справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 92

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.