Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 113 Псальм 113 (112)

1 Альлілуя! Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Госпада!
2 Хай будзе пахвалена імя Гасподняе ад сяньня й навекі!
3 Ад усходу сонца да захаду яго хай будзе ўслаўлена імя Гасподняе!
4 Высака Госпад над усімі народамі; панад нябёсамі слава Яго.
5 Хто падобны да Госпада, нашага Бога, што жыве ў вышыні
6 і схіляецца нізка, каб глянуць на неба й зямлю?
7 Што з пылу падыймае гаротніка, з балота ўзносе ўбогага,
8 каб пасадзіць яго побач з магнатамі, сярод магнатаў народу яго?
9 Што бясплодную й бяздомную робіць маткаю, якая радуецца над дзяцьмі? Альлілуя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 113

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.