Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 127 Псальм 127 (126)

1 Песьня ўзыходжаньня. Салямонавая.
Калі ня Госпад будуе дом, дарэмны стараньні будаўнічых; калі ня Госпад места пілнуе, дарэмна вартуе старожа.
2 Дарэмна для вас, што рана ўстаецё, позна кладзецёся й хлеб ваш ясьцё ў тузе: Свайму ўмілаванаму ў сьне Ён дае.
3 Вось ад Госпада дар: гэта дзеці, нагарода Яго — плод чэрава.
4 Быццам стрэлы ў магутнай руцэ, гэтак — сыны маладыя.
5 Шчасьлівы той чалавек, што імі напоўніў каўчан свой.
6 Ня будуць яны асаромлены, як з ворагамі гутарку ў вароцех павядуць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 127

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.