1 Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: псальм.
2 Ляскайце далоньмі, усе народы, сьпявайце Богу з радасьці вялікае!
3 Бо страшны Госпад Найвышэйшы, вялікі Цар над усенькай зямлёй.
4 Ён пакарыў нам народы й паганаў пад ногі нашыя.
5 Ён выбраў для нас нашу спадчыну, красу Якуба, якога Ён палюбіў. (Зэля)
6 Узьнёсся з крыкам радасьці Бог, Госпад пры гуках трубных.
7 Слаўце Бога, слаўце! Выслаўляйце Цара нашага, выслаўляйце!
8 Бо Бог ёсьць Цар над усенькай зямлёй; сьпявайце-ж мудра.
9 Бог царыць над усімі паганамі; Бог уссеўся на сьвятым пасадзе Сваім.
10 Шляхотныя спасярод народаў сабраліся да народу Бога Аўраамавага, бо шчыты на зямлі — Божыя; Ён высака ўзвышан.

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 47

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.