Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 114 Псальм 114 (113:1−8)

1 Калі выйшаў Ізраіль з Эгіпту, дом Якубавы з народу чужароднага,
2 дык Юдэя сталася сьвятыняй Ягонай, Ізраіль царствам Яго.
3 Мора ўбачыла ды ўцякло, Іордан павярнуў назад.
4 Скакалі горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты.
5 Што табе, мора, што ты ўцякала? Ты Іордане, што павярнуў назад?
6 Што скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты?
7 Прад абліччам Госпада задрыжэла зямля, прад абліччам Бога Якубавага,
8 што скалу абяртае ў возера воднае, крамень у крыніцу водаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 114

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.