1 Алілуя. Пры выхадзе Ізраэля з Егіпта, дома Якуба — з чужога народа.
2 Сталася Юда свяцілішчам яго, Ізраэль — сілай яго.
3 Мора бачыць і ўцякае, Ярдан вяртаецца назад;
4 Горы заскакалі, як бараны, і ўзгоркі — быццам ягняткі.
5 Што з табой, мора, чаму ты ўцякаеш? І ты, Ярдан, што вяртаешся назад?
6 Горы, чаму скачаце, як бараны, і ўзгоркі, як ягняткі?
7 Трымці, зямля, перад абліччам Госпада, перад абліччам Бога Якубава,
8 Які скалу ператварае ў вадаём, а каменную гару — у крыніцу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 114
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017
