Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў 52 Псальм 52 (51)

1 Кіраўніку хору. Маскіль. Давідаў.
2 Пасля таго, як Даэг эдаміт прыйшоў да Саўла і паведаміў яму, кажучы: «Давід увайшоў у дом Ахімэлеха».
3 Чаго фанабэрышся злосцю, ты, магутны [сваёй] несправядлівасцю?
4 Увесь дзень думаеш пра загубу; язык твой, як вострая брытва, ты, крывадушнік.
5 Любіш ты ліхое больш за добрае, хлусню больш, чым казаць справядлівае.
6 Любіш ты розныя пагібельныя словы, хітры язык!
7 Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой — з зямлі жывых.
8 Убачаць справядлівыя і спалохаюцца, і будуць смяяцца з яго:
9 «Вось жа чалавек, які не прызнаў Бога сваім прыстанішчам, але надзею сваю паклаў у вялікім багацці сваім, і ўздужэў у злачынствах сваіх».
10 А я вось, як аліўка зялёная ў доме Божым. Я паклаў надзею ў міласэрнасці Божай навечна і на векі вечныя.
11 Буду Цябе славіць на векі заўсё, што ўчыніў Ты, і буду чакаць імя Твайго, бо яно добрае, перад святымі Тваімі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 52

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017