Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў 76 Псальм 76 (75)

1 Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Асафа. Песня.
2 Вядомы ў Юдэі Бог, у Ізраэлі вялікае імя Яго.
3 І ёсць у Салеме хорам Яго, і паселішча Яго ў Сіёне.
4 Там знішчыў Ён прывабнасць лука, шчыт, меч і вайну.
5 Ты Дзівосны, што нясеш святло ад гор крадзяжу.
6 Абрабаваныя магутныя сэрцам, паснулі яны сваім сном, і не знайшлі ўсе моцныя мужы рук сваіх.
7 Ад папрокаў Тваіх, Божа Якуба, пазаміралі вознік і конь.
8 Ты — пагрозлівы, і хто супрацівіцца Табе? З таго часу і гнеў Твой.
9 З неба дазволіў Ты пачуць прысуд; зямля здрыганулася і суцішылася,
10 калі ўзняўся Бог на суд, каб збавіць усіх пакорлівых на зямлі.
11 Бо гнеў чалавека будзе вызнаваць Цябе, і рэшткі гневу ўчыняць для Цябе дзень святочны.
12 Прыносьце прысягі і выконвайце [іх] перад Госпадам Богам вашым; усе навокал Яго хай прыносяць дарункі Найвялебнаму.
13 Таму, Які адымае дух князёў, Найвялебнаму сярод цароў зямных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 76

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017