1 Кіраўніку хору: на струнных. Псальм Асапавы. Песьня.
2 Ведамы Бог у Юдэі, вялікае ў Ізраілю імя Яго.
3 Аджа ў Саліме палатка Ягоная і жыльлё Яго на Сыоне.
4 Там Ён скрышыў стрэлы луку, шчыт і меч ды вайну. (Зэля)
5 Ты бліскучы, Ты зьяеш, Ты магутней за горы адвечныя.
6 Крэпкія сэрцам дабычай зрабіліся, сон іх зьняў, і мужы дужыя рук сваіх не знайшлі.
7 Ад пагрому Твайго, о Божа Якубавы, і воз ды з канём сном абняты.
8 Ты страшны, і хто можа ўстаяць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
9 З неба Ты абвясьціў Свой прысуд, і зямля спалохана й сьціхла,
10 калі Бог падняўся на суд, каб даць успамогу ўсім пакорным на зямлі. (Зэля)
11 І гнеў чалавечы абернецца ў славу Табе, і астачу сердаваньня Ты ўсьцішыш.
12 Давайце і спаўняйце абяцаньні Госпаду Богу вашаму: усе, што навакол Яго, нясеце дары Страшному.
13 Ён пазбаўляе духу князёў, Ён страшны для цароў зямных.
Каментары ці зноскі:
* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 76
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.