1 Кіраўніку хору: на струнных. Псальм Давідавы.
2 Пачуй, о Божа, малітву маю і зваж на маленьне маё!
3 Ад краю зямлі гукаю я да Цябе, бо ные сэрца маё; узьвядзі мяне на скалу, што для мяне недасяжна!
4 Бо Ты быў прыпынкам маім, крэпкай вежай супраць ворага.
5 Дай мне жыці навекі ў сялібе Тваёй, пад заслонаю крыльля Твайго знайсьці мне прытулак. (Зэля)
6 Бо Ты, о Божа, чуў абяцаньні мае, Ты даў мне спадчыну тых, што баяцца іменьня Твайго.
7 Дадай дні да царавых дзён, каб гады яго былі з роду ды ў род,
8 каб навекі прад абліччам Божым сядзеў; накажы Ты ласцы ды праўдзс, каб пілнавалі яго!
9 Дык буду няўстанна пяяці іменьню Твайму, буду з дня ды на дзень выпаўняць абяцаньні мае.

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 61

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.