Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 126 Псальм 126 (125)

1 Песьня ўзыходжаньня. Калі Госпад палонных з Сыону вяртаў, мы былі, як у сьне.
2 Былі тады нашы вусны поўны сьмеху вясёлага, а язык наш — пяяньня. Казалі тады між паганамі: Вялікае Госпад над імі ўчыніў!
3 Вялікае Госпад над намі ўчыніў, і мы былі радыя.
4 Вярні, Госпадзе, нашых палонных, як патокі на землю паўдзённую.
5 Хто ў сьлёзах пасеяў, той жаць будзе з пяяньнем.
6 Народ плачучы йдзе і насеньне нясе на пасеў, але ў радасьці ў хату ён вернецца, снапы сваі нясучы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 126

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.