1 Кіраўніку хору: псальм Давідавы.
2 Каб Госпад пачуў цябе ў дзень суму! Каб засланіла цябе імя Бога Якубавага!
3 Каб прыслаў Ён табе помач із Сьвятыні і паддзержыў цябе з Сыону!
4 Няхай Ён прыпомніць усе жэртвы твае і цэлапаленьні твае няхай знойдзе тлустымі. (Зэля)
5 Няхай дасьць табе, чаго сэрца тваё жадае, і споўніць усе твае замыслы,
6 каб мы ўзрадаваліся збаўленьнем тваім і ў імя Бога нашага сьцяг паднялі. Каб Госпад споўніў усе просьбы твае!
7 Цяпер я ведаю, што Госпад спасае Памазанца Свайго; Ён адгукаецца яму з сьвятога неба Свайго праз магутную помач правіцы Сваёй.
8 Іншыя (спадзяюцца) на калёсы ды коні; мы-ж прызываем імя Бога нашага.
9 Яны пахіснуліся і зваліліся; мы-ж паўсталі і стаімо проста.
10 Госпадзе, памажы цару і выслухай нас, як паклічам!

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 20

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.