1 Псальм Давідавы.
Гасподня ёсьць зямля і што напаўняе яе, сусьвет ды ўсё, што жывець у ім.
2 Бо Госпад паклаў асновы яго на морах — і на водах угрунтаваў яго.
3 Каму можна ўзыйсьці на гару Гасподнюю, і хто на месцы Яго сьвятым стаяць мае?
4 Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не нагінае й ня божыцца крывадушна, —
5 той атрымае багаслаўленьне ад Госпада й справядлівасьць ад Бога, Які дапамагае яму.
6 Гэта род тых, што шукаюць Яго, што шукаюць аблічча Твайго, Божа Якубавы! (Зэля)
7 Расчыняйцеся, вароты высокіяі Але, расчыняйцеся, вароты адвечныя, каб увайшоў Цар Славы!
8 Хто-ж ёсьць Цар Славы? Госпад магутны і сільны, Госпад, дужы ў барацьбе.
9 Расчыняйцеся, вароты высокія! Але, расчыняйцеся, вароты адвечныя, каб увайшоў Цар Славы!
10 Хто-ж ёсьць Цар Славы? Госпад войск нябесных — Ён ёсьць Цар Славы! (Зэля)
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 24

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.