1 Кіраўніку хору: на лад сумны. Навука Давідава.
2 Казаў неразумны ў сэрцы сваім: Няма Бога! Распусьціліся яны й паступаюць агідна; ніхто з іх ня робіць добрага.
3 Бог глянуў з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які-б Бога шукаў.
4 Усё адступіліся, усё папсаваліся; ня было нікога, хто-б рабіў дабро, — аніводнага!
5 Няўжо-ж не апамятаюцца злачынцы, што зьядаюць народ Мой, быццам хлеб ядуць, ды Бога не прызываюць?
6 Дык дрыжаць яны будуць ад страху, дзе няма дзеля страху прычыны; бо Бог расьцярушыць косьці тых, што абступілі цябе. І ты асароміш іх, бо Госпад ад іх адцураўся.
7 Ах, каб прыйшло Ізраілю спасеньне з Сыону! Калі паверне Бог лёс народу Свайго, будзе радавацца Якуб, будзе весяліцца Ізраіль.

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 53

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.