1 Кіраўніку хору: ад раба Гасподняга, Давіда.
2 У сэрцы бязбожніка паўстае думка грэшная: у вачох яго страху Божага няма.
3 Бо ў уласных вачох падлыгвае сабе, нібы шукае беззаконьня свайго, каб зьненавідзець яго.
4 Словы вуснаў ягоных — няпраўда й мана: ён ня хоча ў думку ўзяці, каб чыніці дабро.
5 На ложку сваім беззаконнае ён абдумляе; на благую дарогу ўзыходзе і ня брыдзіцца злом.
6 Госпадзе! Ласка Твая да нябёсаў, а праўда да аблокаў сягае!
7 Справядлівасьць Твая — быццам Божыя горы, суды Тваі — як вялізны патоп! Людзей і скаціну Ты, Госпад, хаваеш.
8 Як дорага, Божа, ласкавасьць Твая! Сыны чалавечыя супачынак маюць у цяню Тваіх крыльляў;
9 ад туку дому Твайго насычаюцца, з патоку раскошаў Тваіх ты іх поіш;
10 бо крыніца жыцьця — у Табе; у сьвятле Тваім бачым мы сьветласьць.
11 Ласку Сваю тым дай заўсёды, што знаюць Цябе; справядлівасьць Тваю — людзям справядлівага сэрца,
12 каб нага гордасьці на мяне ня ступіла, каб рука грэшнікаў не дасягла мяне.
13 Паваліліся кіненыя злачынцы і ня здолелі падняцца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 36

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.