1 Кіраўніку хору: навука Давідава
2 пасьля таго, як Ідумэй Доэг прыйшоў да Саула і паведаміў, кажучы: Давід увайшоў у дом Абімэлеха.
3 Чаму пахваляешся злачынствам тваім, ты, волаце? Ласка Божая заўсёды са мною!
4 Выдумляе загубу язык твой; як вострая брытва ён у цябе, о, ты, здрадніку!
5 Ліхое больш любіш, чым добрае; ілжу ахватней, чым праўду, гаворыш. (Зэля)
6 Любіш толькі словы пагібелі ды языкі крывадушныя.
7 За гэта Бог скрышыць цябе навекі й адкіне цябе і вырве із дому твайго; із зямлі жывых цябе выкараніць. (Зэля)
8 І ўбачаць пабожныя гэта, і ўбаяцца ды будуць сьмяяцца з яго, прыгаварваючы:
9 Вось чалавек, што ня Бога сабе меў падпорай, а на веліч багацьця свайго спадзяваўся ды пышаўся сваімі дастаткамі?
10 Я-ж, як аліўнае дзерава, што зелянее ў доме Божым, на вякі вечныя ў ласцы Божай маю надзею.
11 Нясупынна я буду хваліці Цябе за тое, што Ты ўчыніў, і прад абліччам сьвятых Тваіх буду казаці, што імя Тваё — добрае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 52

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.