1 Псальм Асапавы.
Божа, пагане напалі на Тваю спадчыну, апаганілі храм Твой сьвяты, Ерузалім у руіну абярнулі.
Божа, пагане напалі на Тваю спадчыну, апаганілі храм Твой сьвяты, Ерузалім у руіну абярнулі.
2 Трупы рабоў Тваіх аддалі на жыр птушкам нябесным, целы пабожных Тваіх — зьвяром зямным.
3 Іх кроў, як ваду, пралілі навакол Ерузаліму, і некаму было іх хаваць.
4 Мы сталіся пасьмешышчам у суседзяў нашых, наруганьнем і ганьбай у акружаючых нас.
5 Дакуль, Госпадзе, будзеш гневацца бясспынна, дакуль ярасьць Твая паланець будзе?
6 Вылі гнеў Твой на народы, што ня ведаюць Цябе, ды на царствы, што іменьня Твайго не прызываюць,
7 бо зжэрлі Якуба і жыльлё яго зруйнавалі.
8 Не палічы нам грахоў даўнейшых; няхай нас сустрэне міласэрнасьць Твая чым хутчэй, бо вельмі мы зьнемагліся.
9 Памажы нам, о Божа, Збавіцелю наш, дзеля чэсьці іменьня Твайго; ратуй і даруй грахі нашы дзеля іменьня Твайго!
10 Дзеля чаго-б казаці паганам: Дзе Бог іх? Няхай на паганах, у нас на вачох, ведама станецца помста за кроў рабоў Тваіх, што праліта!
11 Няхай дойдуць да Цябе стогны вязьняў! Магутнай сілай Тваей на сьмерць празначаных вызваль
12 і нашым суседзям вярні сямікротна ў нутро іх зьнявагу, якой яны, Госнадзе, Цябе зьневажалі!
13 А мы, Твой народ і авечкі пасты Тваёй, будзем вечна хваліць Цябе й з роду ў род славу Тваю абвяшчаць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 79
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.
