1 Псальма Асафова. Божа! пагане ўвыйшлі ў спадак Твой; сплюгавілі сьвяты палац Твой; абярнулі Ерузалім у кучы;
2 Трупы слугаў Тваіх аддалі на жыр птушкам нябёсным, целы дабрачэсьлівых Тваіх — зьвяром земным;
3 Разьлілі кроў іхную, як ваду, навокал Ерузаліму, і няма пахоўніка.
4 Мы сталі ганьбаю суседзям сваім, грэбаваньням а пасьмехам акружаючым нас.
5 Пакуль СПАДАРУ? ці Ты будзеш гневацца назаўсёды? Ці будзе гарэць, бы цяпло, завісьць Твая?
6 Вылі гнеў Свой на народы, што ня знаюць Цябе, і на каралеўствы, што ня гукаюць імені Твайго;
7 Бо пажэрлі Якава й сялібу ягоную спустошылі.
8 Не ўспамінай нам бяспраўяў першых нашых; няхай спагадлівасьць Твая ўборзьдзе пярэйме нас, бо мы пагалелі.
9 Памажы нам, Божа спасеньня нашага, дзеля славы імені Свайго; выбаў нас і даруй грахі нашы дзеля імені Свайго.
10 Нашто б народы казалі: «Ідзе ё Бог іх?» няхай стане ведамнаю перад ачыма нашымі памеж народаў помста за разьлітую кроў слугаў Тваіх.
11 Няхай прыйдзе перад від Твой уздых вязьняў; вяліччам пляча Свайго захавай сыноў сьмерці,
12 І зьвярні ў сем рэдзяў суседзям нашым у вулоньне ім ганьбеньне іхнае, якім яны ганьбілі Цябе, Спадару!
13 А мы, люд Твой і авечкі пасты Твае, будзем дзякаваць Табе на векі, ад пакаленьня ў пакаленьне будзем вылічаць хвалу Тваю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 79

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.