1 Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
2 СПАДАРУ, у моцы Тваёй вяселіцца кароль і із спасеньня Твайго як вельма ён цешыцца.
3 Зычаньне сэрца ягонага Ты даў яму і просьбам вуснаў ягоных не адмовіў. Сэля.
4 Ты пераняў яго добрымі дабраславенствамі, Ты ўзлажыў на галаву ягоную карону з чыстага золата.
5 Жыцьця прасіў у Цябе, Ты даў яму даўгія дні на векі а векі.
6 Вялікая чэсьць яго ў спасеньню Тваім; харашыню а майстат Ты ўзлажыў на яго;
7 Бо Ты робіш дабраславенства яму ня векі. Ты ўзьвесяліў яго радасьцяй з прытомнасьці Свае:
8 Бо кароль, здаючыся на СПАДАРА а на міласэрдзе Навышняга, ня хістаецца.
9 Знойдзе рука Твая ўсіх непрыяцеляў Тваіх, знойдзе правіца Твая ненавідзячых Цябе.
10 Ты зробіш іх падобнымі да печы агнявой у часе прытомнасьці Свае; СПАДАР гневам Сваім глынець іх, і пажарэць іх цяпло.
11 Плод іхны ізь зямлі Ты выгубіш і насеньне іхнае — з памеж сыноў людзкіх.
12 Бо яны сьхіналі ліха на Цябе, яны задумлялі ізраду, яны ня маюць дасьпеху;
13 Бо Ты іх абернеш плячыма да нас, цяцівамі Сваімі Ты складаешся ў відзеньні іхныя.
14 Узьніміся, СПАДАРУ, сілаю Сваёй: мы будзем пяяць а апяваць магутнасьць Тваю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 21

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.