Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 112 Псальм 112 (111)

1 Галілуя! Шчасьлівы муж баіцца СПАДАРА, вельмі любуе расказаньні Ягоныя.
2 Моцнае на зямлі будзе насеньне ягонае; пакаленьне пасьцівых будзе дабраславёнае.
3 Маемасьць а багацьце ў доме ягоным, і справядлівасьць ягоная трывае на векі.
4 Усходзе ў цемні сьвятліня пасьцівым, — Ён ласкучынюшчы, спагадлівы а справядлівы.
5 Добрая людзіна прыяе а пазычае, яна павядзець справы свае справядліва;
6 Бо на векі не пахісьнецца; у вечнай памяці будзе справядлівы;
7 Благое дзейкі не зьлякаецца; сэрца ягонае гатовае; ён спадзяецца на СПАДАРА.
8 Падмацаванае сэрца ягонае, ён не зьлякаецца, пакуль ён глядзіць на злосьнікаў сваіх.
9 Рассыпаў, раздаў бедным; справядлівасьць ягоная трывае на векі; рог ягоны ўзьвялічыцца ў сьці.
10 Нягодны будзе бачыць і смуціцца, будзе скрыгатаць зубамі сваімі й таіць. Жаданьне бязбожных загіне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 112

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.