Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 128 Псальм 128 (127)

1 Песьня на ўступцох. Шчасьлівы кажны, што баіцца СПАДАРА, што ходзе па дарогах Ягоных!
2 Гарапашнасьць рук сваіх калі будзеш есьці, шчасьлівы ты, і добра табе.
3 Жонка твая, як плоднае віно, па бакох дому твайго; сынове твае, як аліўныя пагоны, навокал столу твайго.
4 Вось, бо гэтак дабраславёны будзе муж, што баіцца СПАДАРА.
5 СПАДАР дабраславе цябе із Сыёну, і ты будзеш бачыць дабро Ерузаліму ўсі дні жыцьця свайго;
6 І абачыш сыноў сыноў сваіх. Супакой на Ізраелю!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 128

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.