1 Кіраўніку хору, Ідуфуну. Псальма Давідава.
2 Я казаў: «Я буду сьцерагчы дарогі свае, каб імне не грашыць языком сваім; я буду дзяржаць у роце сваім закілзы, пакуль бязбожныя супроці мяне».
3 Я занямеў, бязмоўны, маўчэў праз дабро, боль мой удражнены.
4 Распалілася сэрца мае ў нутру маім, у думках маіх узгарэлася цяпло; я гукаў языком сваім:
5 «Азнаймі імне, СПАДАРУ, мера дзён маіх, што за яна, — буду ведаць які мінаючы я!
6 Вось, як пядзі, Ты даў імне дні, і век мой як нішто супроці Цябе. Адна марнасьць кажны чалавек, нават станаўкі. Сэля.
7 Адно, як сьцень, ходзе чалавек; адно дарма ён трывожыцца, зьбірае і ня ведае, хто пабярэць.
8 Дык цяпер, СПАДАРУ, чаго я чакаю? Спадзева мая на Цябе.
9 З усіх выступаў маіх ратуй мяне, грэбаваньням дурнога ня ўчыні мяне.
10 Я занямеў, я не адчыняю вуснаў сваіх; бо Ты ўчыніў.
11 Адвярні ад мяне выцень Свой; ад цяцьця рукі Твае я канаю.
12 Упікамі за бяспраўе ты зырыш чалавека, — нішчыш, як моль, дарагое яму. Адна марнасьць кажны чалавек. Сэля.
13 Пачуй малітву маю, СПАДАРУ, і на галашэньне мае нахіні вуха; на сьлёзы мае не маўчы; бо я чужаземец, аселы, як усі бацькі мае.
14 Адвярніся ад мяне, і я ажыву ўперад, чымся адыйду, і ня будзе мяне».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 39

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.