Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 122 Псальм 122 (121)

1 Песьня на ўступцох. Давідава. Я цешыўся, як казалі імне: «Да дому СПАДАРОВАГА йдзіма!»
2 Ногі нашы стаялі ў брамах тваіх, Ерузаліме!
3 Ерузалім збудаваны, як места суцэльнае.
4 Туды ўзыходзяць плямёны, плямёны ЯГ, — сьветчаньне Ізраелю, дзякаваць імені СПАДАРОВАМУ;
5 Бо там пастаноўлены пасады суду, пасады дому Давідавага.
6 Прасіце супакою Ерузаліму: «Хай добра маюцца любячыя цябе!
7 Хай будзе супакой у мурох тваіх, дабрабыт у палацах тваіх!»
8 Дзеля братоў а прыяцеляў сваіх буду казаць: «Супакой у табе!»
9 Дзеля дому СПАДАРА, Бога нашага, буду глядзець дабра твайго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 122

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.