1 Песьня. Псальма Асафова.
2 Не маўчы Божа, не заставайся бязмоўны, ня будзь супакойным Божа!
3 Бо, вось, непрыяцелі Твае заверашчэлі, і ненавідзячыя Цябе паднялі галаву;
4 Супроці люду Твайго хітруюць ізраду, і радзіліся супроці тых, каторых Ты крыеш;
5 Сказалі: «Пайдзіма й загубіма іх ад быцьця народам, каб наперад не ўспаміналася імя Ізраелява»;
6 Бо яны зрадзіліся адным сэрцам, супроці Цябе зрабілі змову:
7 Буданы Едома а Ізмайлаўцаў, Моаў а Гаґаране,
8 Ґевал а Амон а Амалік, Пілішчане із жыхарамі Тыру;
9 Асур таксама задзіночыўся зь імі; сталі плячуком сыном Лотавым. Сэля.
10 Зрабі ім, як Мідзянам, як Сысэру, як Явіну ля цур’я Кішона,
11 Каторыя загінулі ў Ендору, сталі гноям зямлі.
12 Зрабі іх паном, як Орыву а як Зыву; але, усім князём іхным, як Зэве а Салмуну,
13 Каторыя казалі: «Увяжымася ў сялібы Божыя».
14 Божа Мой, зрабі іх коткімі, як жнеўнік перад ветрам.
15 Як цяпло пале лес, і як поламя запаляе горы,
16 Так жані іх ветрам Сваім і палохай гураґанам Сваім.
17 Напоўні віды іхныя сорамам, каб яны шукалі імені Твайго, СПАДАРУ!
18 Няхай будуць засаромлены а напалоханы на векі; але, няхай будуць паганьбены а загінуць.
19 І няхай пазнаюць, што Ты, — Твае імя СПАДАР, Ты адзіны, Найвышшы над усёй зямлёю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 83

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.