Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 120 Псальм 120 (119)

1 Песьня на ўступцох. Да СПАДАРА ў гароце сваёй я гукаў, і Ён імне адказаў.
2 СПАДАРУ! вывальні душу маю ад вуснаў манлівых і ад языка ізрадлівага.
3 Што дасьць Табе і што дадасьць Табе ізрадлівы язык?
4 Войстрыя стрэлы моцнага зь яленцавым жарам.
5 Бяда імне, бо я жыву ў Мешэху, перабываю ў буданох Кідарскіх.
6 Доўга жыла сабе душа мая зь ненавідзячымі мір.
7 Я — мір, але як я гукаю, яны — за вайну.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 120

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.