Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 111 Псальм 111 (110)

1 Галілуя! Буду хваліці СПАДАРА ўсім сэрцам у радзе пасьцівых і ў збору.
2 Вялікія ўчынкі СПАДАРОВЫ знойдзены ўсімі, хто любуе іх.
3 Вялікасныя а славутыя справы Ягоныя, і справядлівасьць Ягоная трывае на векі.
4 Помнымі зрабіў Ён чудосы Свае; ласкучынюшчы а спагадлівы СПАДАР.
5 Даў здабытак тым, што баяцца Яго, будзе помнець вечна на змову Сваю.
6 Сілу ўчынкаў Сваіх Ён абясьціў люду Свайму, каб даць ім спадак народаў.
7 Справы рук Ягоных праўда а суд; верныя ўсі расказаньні Ягоныя,
8 Устаноўленыя моцна на векі, зробленыя ў праўдзе а пасьцівасьці.
9 Ён паслаў адкупеньне люду Свайму, расказаў на векі змову Сваю. Сьвятое а пачэсьлівае імя Ягонае.
10 Пачатак мудрасьці — боязьнь СПАДАРА; добры розум у тых, хто паўніць іх. Хвала Ягонае трывае на векі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 111

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.