Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 114 Псальм 114 (113:1−8)

1 Як вышаў Ізраель ізь Ягіпту, дом Якаваў зь люду чужое мовы,
2 Быў Юда сьвятыняю Ягонай, Ізраель дзяржаваю Ягонай.
3 Мора абачыла і ўцякло; Ёрдан павярнуўся назад.
4 Горы падскакавалі, як бараны, узгоркі, як ягняты.
5 Што табе, мора, што ты ўцякло? Ёрдане, што ты павярнуўся назад?
6 Горы! чаго падскакуеце, як бараны, узгоркі, як ягняты?
7 На прытомнасьць Спадара дрыжы, зямля, на прытомнасьць Бога Якававага,
8 Каторы абярнуў скалу ў возера вады, крэмень у жарало вады.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 114

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.