1 Псальма Давідава. СПАДАР — Пастыр мой, я ня буду мець нястачы.
2 На пасьцьбішчах зялёных пасьвіць мяне, ля водаў супакойных водзе мяне;
3 Душу маю аднаўляе, вядзець мяне па сьцежках справядлівасьці дзеля імені Свайго.
4 Хоць пайду даліною сьмяротнага сьценю, не зьлякаюся ліха, бо Ты з імною; дубец Твой а посах Твой цешаць мяне.
5 Ты гатуеш перад імною стол насупроці праціўнікаў маіх; намасьціў алеям галаву маю, мая чара паўнюсенькая.
6 Адно дабрыня а міласэрдзе будуць гнацца за імною ўсі дні жыцьця майго, і я буду жыць у доме СПАДАРОВЫМ даўгія дні.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 23

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.