1 Навука Асафова. Чаму, Божа, Ты адкінуў нас назаўсёды, закурэў гнеў Твой на авечкі пасты Твае?
2 Успомні збор Свой, што Ты прыдбаў здаўна, пакаленьне спадку Свайго, каторае Ты адкупіў, гэту гару Сыён, ідзе Ты жыў.
3 Падыймі ступы Свае да вечных разьвярненьняў: непрыяцель папсаваў усе ў сьвятыні.
4 Уцісканьнікі Твае зявалі сярод месца збору Твайго; пастанавілі свае знакі на знакі.
5 Ён ведамы як сякач, што ўзьнімае сякіры на гушчар дзерваў.
6 А цяпер рэзьбы яе сякіркаю а кляўцом заразом разьбіваюць.
7 Яны аддалі сьвятыню Тваю цяплу; аж да далоўя збудзенілі гасподу імені Твайго.
8 Казалі ў сэрцу сваім: «Супоўна абурым іх»; папалілі ўсі месцы ўрочыстых збораў Божых у зямлі.
9 Знакоў нашых мы ня бачылі, няма ўжо ніякага прарокі, і няма сярод нас ведаючага. Пакуль гэта будзе?
10 Пакуль, Божа, уцісканьнік упікаць будзе? ці вораг заўсёды будзе грэбаваць імям Тваім?
11 Чаму Ты адцягнуў руку Сваю а правіцу Сваю? З пасярод улоньня Свайго зьнішч іх.
12 І Божа, адылі, Кароль мой здаўна, Каторы чыне спасеньне сярод зямлі!
13 Ты падзяліў мора моцаю Сваёю; разьбіў галавы смокаў на водах;
14 Ты зламіў галаву Левяфана й даў яго на ежу люду пустыні;
15 Ты высек жарало а цурэй, Ты высушыў магучыя ручаі;
16 Твой дзень і Твая таксама ноч; Ты прыгатаваў сьвятло а сонца.
17 Ты ўстанавіў усі граніцы зямлі, лета й зіму Ты ўхармаваў.
18 Успомні гэта, СПАДАРУ, як непрыяцель упікае, і дурны люд грэбуе імям Тваім.
19 Ня выдай зьвяром душы галубы Свае, жыцьця ўбогіх Сваіх не забудзься назаўсёды.
20 Зважай на змову Сваю, бо цемныя месцы зямлі напоўнены сялібамі ўсілства.
21 Няхай уцісьнены не адыходзе засаромлены; няхай убогі а бедны выхваляюць імя Твае.
22 Паўстань, Божа, правуйся за справу Сваю; успомні, як дурны ўпікае Табе ўвесь дзень;
23 Не забудзься крыку ўцісканьнікаў Сваіх, вераску паўстаючых супроці Цябе, што бязустанку падыймаецца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 74

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.