Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 110 Псальм 110 (109)

1 Псальма Давідава. Агаласіў СПАДАР Спадару майму: «Сядзі праваруч Мяне, пакуль зраблю непрыяцеляў Тваіх казулькаю Тваёй».
2 Ськіпетру сілы Твае пашлець СПАДАР із Сыёну: радзь сярод непрыяцеляў Сваіх.
3 Люд Твой ахвотны ў дзень сілы Твае. У харашыні сьвятасьці ад дзетніцы, ад золку Ты маеш расу маладосьці Свае.
4 Прысягнуў СПАДАР і ня каяцца: «Ты сьвятар на векі подле парадку Мелхісэдэкавага».
5 Спадар па правіцы Тваёй; разьмяжджуле ў дзень гневу Свайго каралёў;
6 Будзе судзіць сярод паган, напоўне трупамі, разьмяжджуле галавы ў чысьленых краёх.
7 З цур’я на дарозе будзе піць, затым падыйме галаву.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 110

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.