Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 113 Псальм 113 (112)

1 Галілуя! Хваліце, слугі СПАДАРОВЫ, хваліце імя СПАДАРОВА;
2 Хай будзе дабраславёна імя СПАДАРОВА адгэтуль аж на векі;
3 Ад усходу сонца аж да заходу ўслаўлена імя СПАДАРОВА.
4 Высокі над усімі народамі СПАДАР, над нябёсамі хвала Ягоная.
5 Хто падобны да СПАДАРА, Бога нашага, Каторы жывець на вышыні,
6 Каторы зьніжаецца, каб бачыць нябёсы й зямлю,
7 Падыймае галечу з пылу, з кучы гною ўзносе ўбогага,
8 Каб пасадзіць яго з князьмі, з князьмі люду Свайго.
9 Садзе бясплодную дому вясёлаю маткаю дзяцей. Галілуя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 113

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.