1 Алелюя! Хвалеце, слугі Гасподнія; хвалеце Імя Гасподняе!
2 Няхай будзе пахвалена Імя Госпада — ад сяньня і аж навекі!
3 Ад усходу сонца да захаду хай будзе услаўлена Імя Госпада!
4 Высокі над усімі народамі Госпад, панад нябёсамі слава Яго.
5 Хто ёсьць як Госпад, наш Бог, — Ён, што узносіцца на седалішчы?
6 І зыходзіць, каб пабачыць нябёсы і зямлю.
7 З пылу Ён падыймае слабага, з гною падыймае убагага,
8 Каб пасадзіць яо побач з князямі, з магнатамі народу яго.
9 Ён садзіць бясплодную у дому яе, як шчасьлівую матку між сыноў яе.
Алелюя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 113

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.