Малітва ў часе пробы
1 Кіраўніку хору, на 8-мі струнных. Псальм Давідавы.(а)
1 Кіраўніку хору, на 8-мі струнных. Псальм Давідавы.(а)
2 Гопадзе, у гневе тваім не асудзі мяне
і ў запальчывасьці тваёй не карай мяне!
і ў запальчывасьці тваёй не карай мяне!
3 Зжалься нада мною, Божа, бо я нядужы, —
вылячы мяне, Госпадзе, бо стурбаваліся косьці мае.
вылячы мяне, Госпадзе, бо стурбаваліся косьці мае.
4 І душа мая вельмі стрывожана,
але ты, Госпадзе, дакуль?...
але ты, Госпадзе, дакуль?...
5 Вярніся, Госпадзе, вызвалі душу маю,
выбаў мяне дзеля міласьці тваёй!
выбаў мяне дзеля міласьці тваёй!
6 Бо ў сьмерці няма памяці аб Табе,
а ў магіле хто ўспомніць аб Табе?(б)
а ў магіле хто ўспомніць аб Табе?(б)
7 Я замарыўся ад уздыхання:
штоноч я амываю (плачам) ложа маё, —
паліваю сьлязьмі пасьцель маю.
штоноч я амываю (плачам) ложа маё, —
паліваю сьлязьмі пасьцель маю.
8 Зацьмілася ад тугі вока маё,
я састарэўся пасярод ворагаў маіх.
я састарэўся пасярод ворагаў маіх.
9 Адступіце ад мяне, усе злачынцы!
Бо Госпад пачуў голас плачу майго.
Бо Госпад пачуў голас плачу майго.
10 Бог выслухаў маленьне маё,
Госпад прыняў малітву маю.
Госпад прыняў малітву маю.
11 Няхай застыдаюцца і затрывожацца мае ворагі
і няхай зара адступяць засаромлены!
і няхай зара адступяць засаромлены!
Каментары ці зноскі:
а) Гэты псальм ёсьць першы з пакутных: псальмісты вераць, што Бог яму паможа і сьмела выступае супраць ворага.
б) “У магіле” — гэтае слова некаторыя перакладаюць “у шэоле” або “ў пекле”.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 6
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
