1 Псальм Давідавы.
Госпадзе, я клічу Цябе, пасьпяшы да мяне! Пачуй голас мой, калі я гукаю да Цябе!
2 Няхай малітва мая узносіцца, як кадзіла, прад Табою; а мае рукі — як ахвяра вячорная!
3 Пастаў, Госпадзе, стражу вуснам маім і варту прас браме губаў маіх!
4 Ня схілі сэрца майго да учынкаў благіх, — ды чыніць штосьці ліхое з нягоднікамі, — каб я не каштаваў іхняе асалоды.
5 Няхай мяне б’е справядлівы: гэта з любові ён мяне карае. Аднак алей бязбожнаго няхай ніколі не красіць маей галавы! Заўсёды малітва мая супрацівіцца іхняй злосьці.
6 Іх судзьдзі кінены ў цясьніны між скалаў, тады яны зразумеюць, што словы мае лагодныя былі.
7 Як-бы хто зямлю араў і драбіў, так нашыя косьці рассыпаны над берагам пекла (Шэолю).
8 Да Цябе, Госпадзе, вочы мае (скіраваны): да Цябе прыбягаю, не адапхні маей душы!
9 Сьцеражы мяне ад сеткі, што наставілі на мяне, і ад пятлі злачынцаў.
10 Няхай упадуць самі бязбожныя — ўсе разам — у сваю сетку, а я прайду сваім шляхам!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 141

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.