Суд Божы панікае і ўзвышае
1 Кіраўніку хору. На лад: “Ня выгубляй!”. Псальм Азафа. Песьня.
1 Кіраўніку хору. На лад: “Ня выгубляй!”. Псальм Азафа. Песьня.
2 Мы дзякуем Табе, о Божа! Дзякуем,
прызываючы Імя тваё, апавядаючы цуды твае.
прызываючы Імя тваё, апавядаючы цуды твае.
3 “Калі Я назначу часіну,
буду судзіць па справядлівасьці.
буду судзіць па справядлівасьці.
4 Хаця бы хісталася зямля і ўсе жыхары яе,-
Я Сам умацаваў слупы яе”.
Я Сам умацаваў слупы яе”.
5 Да гордых кажу Я: “Не надымайцеся!”.
Да бязбожных: “Не падымайце рагоў!”.
Да бязбожных: “Не падымайце рагоў!”.
6 Не падымайце так высака вашага рогу,
не гаварыце па-грубіянску (супраць Бога)!
не гаварыце па-грубіянску (супраць Бога)!
7 Бо ні з усходу, ні з захаду,
ні з пустыні, ані з боку гораў,
ні з пустыні, ані з боку гораў,
8 але Бог ёсьць Судзьдзя:
аднаго Ён панікае, а другога ўзвышае.
аднаго Ён панікае, а другога ўзвышае.
9 Бо ў руцэ Госпада ёсьць чара зь віном,
што пеніцца, поўная духмяных прыправаў:
і Ён зь яе налівае — аж да гушчы.
Піць будуць усе бязбожнікі на зямлі.
што пеніцца, поўная духмяных прыправаў:
і Ён зь яе налівае — аж да гушчы.
Піць будуць усе бязбожнікі на зямлі.
10 А я буду весяліцца навекі:
буду сьпяваць псальм Богу Якубаваму.
буду сьпяваць псальм Богу Якубаваму.
11 І ўсе рогі бязбожнікам пазьбіваю,
а рог справядлівага ўзьнясецца.
а рог справядлівага ўзьнясецца.
Каментары ці зноскі:
УВАГА: Бог ёсьць Судзьдзя ўсім людзям усёзнаючы і справядлівы, дык няхай не пахваляюцца нягоднікі, калі ім добра на сьвеце жывецца, бо ўсё роўна іх чакае “чаша зь віном” горкім, значыць, Божая кара. Асабліва пышныя няхай адумаюцца і няхай тут яшчэ судзяць самі сябе! А справядлівы “будзе весяліцца навекі”.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 75
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
