Бог судзіць злачынцаў

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Божа, пачуй голас майго маленьня!
Ад страху перад ворагам жыцьцё маё захавай.
3 Ад банды злачынцаў хавай мяне і хэўры ліхадзеяў!
4 Што востраць язык свой як меч,
а калючыя словы як стрэлы кяруюць.
5 Каб у нявіннага ўкрадкам страляці:
зьнячэўку страляюць у яго і не баяцца нічога.
6 Моцна трамаюцца свайго ліхадзейства,
змаўляюцца, каб сеці наставіць:
яны кажуць: “Хто ўбачыць?” — “І хто вынайдзе нацыя сакрэты?”
(Тэкст папраўлены): — Ён іх прагледзіць — Той,
што бачыць нутро чалавека — глыбіню сэрца.
7 Надумываюць ліхое, хаваюць уплянаваныя помыслы,
а нутро кожнага і сэрца — непраглядны.
8 А Бог паражае іх стралою: яны нечакана былі паранены.
9 Іх уласны язык шыкуе ім згубу.
І ківаюць галавою ўсе, хто на іх пазірае.
10 І ўсякі чалавек убаіцца і абвесьціць Божае дзела
і зразумее ягоную справу.
11 Справядлівы ўцешыцца ў Госпадзе, да Яго прыбягае,
а шчырыя сэрцам будуць хваліцца ў Ім.

Каментары ці зноскі:

УВАГА: Тут паказана хітрасьць і подступы ворагаў супраць нявіннага, усё ж аднак праўда ўканцы затрыўмфуе і нягоднікі прайграюць, а нявінны будзе абаронены! Праўда, як аліва, выплыве наверх.

Гэты псальм можа служыць пацехаю ўсякаму чалавеку, які церпіць крыўду ад людзкой злосьці і хітрасьці.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 64

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.