1 Алелюя!
Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры,
бо любоў Яго вечная!
2 Дзякуйце Богу багоў, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
3 Дзякуйце Гаспадару над гаспадарамі, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
4 Яму, што адзін робіць цуды, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
5 Ён прамудра стварыў нябёсы, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
6 Ён умацаваў зямлю на водах, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
7 Ён стварыў вялікія сьветачы, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
8 Сонца, што кіруе днём, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
9 Месяц і зоркі, каб кіраваць ночай, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
10 Што Эгіпт пакараў у первародных ягоных, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
11 І спасярод іх вывеў Ізраіля, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
12 Моцнай рукою і рамем узьнятым бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
13 Што разьдзяліў на дзьве часткі Чырвонае Мора, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
14 І правёў Ізраіля пасярод яго бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
15 Туды ўкінуў фараона і войска яго бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
16 Ён правёў народ свой праз пустыню, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
17 Ен пабіў магутных цароў, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
18 Ен выгубіў страшных цароў, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
19 Сыгона, цара Амарэйскага, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
20 І Ога, цара Базанскага, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
21 І даў зямлю іх у спадчыну бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
22 У спадчыну Ізраілю, слузе свайму, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
23 Ён успомніў аб нас у нашым паніжэньні бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
24 І нас выратаваў ад нашых праціўнікаў бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
25 Усякаму целу Ён дае пажыву, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!
26 Дзякуйце Богу нябеснаму, бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!

Каментары ці зноскі:

Паўторы “бо Ён добры, бо любоў Яго вечная!” — у машынапісу апушчаны з другога верша і далей.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 136

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.